Бел / Рус / En

Асноўныя структурныя падраздзяленні:

 

Лабараторыя севазваротаў.
Кіраўнік: Скіруха Анатоль Часлававіч,,кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-41-14, (029) 613-41-14, sevooborot@tut.by , sevooboroty@mail.ru
Аналіз існуючых і распрацоўка рэсурсазберагальных сістэм скарыстання зямлі на аснове ўдасканалення рацыянальных глеба-экалагічных севазваротаў і аптымізацыі струкруры пасяўных плошчаў. Экспертная ацэнка глебы па яе прыгоднасці да апрацоўкі сельскагаспадарчых культур. Распрацоўка агра-заа-эканамічных бізнес-планаў з улікам спецыялізацыі і глеба-экалагічных умоў рэгіёна.
 
Лабараторыя апрацоўкі глебы.
Кіраўнік: Небышынец Сяргей Сцяпанавіч,кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-25-67, (029) 653-25-67, fishdrugs@inbox.ru
Распрацоўка вільга- і энергарэсурсазберагальных сістэм апрацоўкі глебы і комплексных метадаў барацьбы з пустазеллем, забяспечваючых захаванне ўрадлівасці глебы і паніжэнне гербіцыднай нагрузкі ў севазвароце.

 

Аддзел адаптыўнай інтэнсіфікацыі тэхналогій апрацоўкі збожжавых культур.
Кіраўнік: Прывалаў Фёдар Іванавічдоктар с.-г. навук.
Вядучы навуковы супрацоўнік Шашко Канстанцін Георгіевіч, кандыдат біял. навук. (01775) 3-40-06, (029) 613-40-06, adaptiv@tut.by
Распрацоўка адаптыўных тэхналогій апрацоўкі збожжавых культур. Маніторынг морфафізіялагічнага стана аграфітацэнозаў і распрацоўка аператыўных мерапрыемстваў па яго аптымізацыі. Прагноз узроўня фарміруючайся ўраджайнасці і валавагазбору збожжа для рэспублікі і вобласцей.
 
Лабараторыя рэгуляцыі роста і развіцця раслін.
Кіраўнік: Бруй Іна Генадзеўна, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-69-54, (029) 153-47-57, brui@list.ru
Удасканаленне тэхналогій інкрустацыі насення. Вывучэнне эфектыўнасці рэгулятараў роста, фізіялагічна актыўных рэчываў, макра- і мікраўгнаенняў для інкрустацыі насення і апрацоўкі вегетуючых раслін.
 
Лабараторыя імунітэту.
Кіраўнік: Шашко Юрый Канстанцінавіч, кандыдат с.-г. навук, (01775) 3-40-93, (029) 613-40-93, shashko_Y@tut.by
Маніторынг фітапатагеннай мікрафлоры ў пасевах сельскагаспадарчых культур і распрацоўка прыёмаў паніжэння яе шкоднасці. Наяўнасць вялікай калекцыі чыстых культур фітапатагенаў дазваляе ствараць штучныя інфекцыйныя фоны для ацэнкі ўстойлівасці і трываласці зыходнага і селекцыйнага матэрыялу сельскагаспадарчых культур да осноўных хваробаў.
Фітаэкспертыза насення збожжавых, зернебабовых культур і мнагалетніх траў. Выпрабаванне новых прэпаратаў фунгіцыднага ўздзеяння, кансультацыі па выбару пратравы і фунгіцыдаў.
 
Лабараторыя азімай пшаніцы.
Кіраўнік: Кулінковіч Сяргей Мікалаевіч, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-70-61, (029) 613-70-61, wheat.npc@mail.ru
Стварэнне высокаўраджайных сартоў азімай пшаніцы з комплексам каштоўных адзнак і высокімі хлебапекарнымі якасцямі, распрацоўка элементаў рэсурсазберагальнай тэхналогіі.
 
Лабараторыя азімага жыта.
Кіраўнік: Урбан Эрома Пятровіч, доктар с.-г. навук,
(01775) 3-53-30, (029) 614-53-30, ozrozh@yandex.ru
Стварэнне сартоў і гібрыдаў азімага жыта, устойлівага да палёгласці, хваробаў, з высокай якасцю зерня, прыстасаванымі да глеба-кліматычных умоў рэспублікі, першаснае насенняводства, распрацоўка сартавой агратэхнікі. Навуковае суправаджэнне апрацоўкі і продаж арыгінальнага насення новых сартоў азімага жыта.
 
Лабараторыя трыцікале.
Кіраўнік: Бушцевіч Віктар Мікалаевіч, кандыдат с.-г. навук,
(01775)3-41-38, (029) 613-41-38, triticale@tut.by
Стварэнне высокаўраджайных сартоў яравой і азімай трыцікале, секалатрыцікум і яравой пшаніцы з комплексам гаспадарча-каштоўных адзнак, першаснае насенняводства раяніраваных і перспектыўных сартоў, распрацоўка элементаў рэсурсазберагальнай тэхналогіі апрацоўкі. Рэалізацыя насення з гадавальніка размнажэння і навуковае суправаджэнне апрацоўкі новых сартоў яравой і азімай трыцікале, яравой пшаніцы.
 
Лабараторыя яравога ячменю.
Кіраўнік: Зубковiч Аляксандр Аляксандравiч, кандыдыт с.-г. навук,
(01775) 3-25-65, (029) 333-25-65, zsb_by@mail.ru
Стварэнне сартоў яравога ячменю кармавога, піваварнага і харчовага прызначэння розных груп спеласці, устойлівых да палёгласці і асноўных хваробаў і распрацоўка элементаў сартавой агратэхнікі. Першаснае насенняводства і продаж суперэліты раяніраваных і перспектыўных сартоў ячменю. Правядзенне аналітычных і маркетынгавых даследванняў беларускага рынку піваварнага ячменю і соладу.

 

Аддзел крупяных культур.
Кіраўнік: Халецкі Сяргей Паўлавіч, кандыдат с.-г. навук,
Вядучы навуковы супрацоўнік Анохiна Таццяна Аляксандраўна, доктар с.-г. навук,
(01775) 3-24-11, (029) 653-62-44, izis-oves@yandex.ru
Стварэнне высокаўраджайных плёнчатых і галазёрных сартоў аўса харчовага і кармавога прызначэння, адаптаваных да ўмоў розных экалагічных зон. Арганізацыя насенняводства сартоў, рэалізацыя арыгінальнага насення. Распрацоўка элементаў сартавой агратэхнікі, дазваляючых максімальна рэалізаваць генетычны патэнцыял прадукцыйнасці новых сартоў, фарміраваць збожжа з высокімі тэхналагічнымі якасцямі ў канкрэтных глеба-кліматычных умовах. Стварэнне высокапрадукцыйных сартоў дыплоіднай і тэтраплоіднай грэчкі, проса, нетрадыцыйных прасяных культур, устойлівых да неспрыяльных фактараў асяроддзя і распрацоўка агратэхнікі іх апрацоўкі. Першаснае насенняводства, продаж арыгінальнага насення і навуковае суправаджэнне апрацоўкі новых сартоў крупяных культур.
 
Лабараторыя зернебабовых культур.
Кіраўнік: Шор Віктар Часлававіч, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-23-67, (029) 613-38-43, zbk-izis@yandex.ru
Стварэнне рэсурсаэнергазберагаючых сартоў вузкалістага лубіну на зерне і зялёную масу, распрацоўка сартавой агратэхнікі. Першаснае насенняводства, продаж арыгінальнага насення і навуковае суправаджэнне новых сартоў лубіна вузкалістага розных напрамкаў. Стварэнне высокарэнтабельных сартоў гароха і вікі, першаснае насенняводства і распрацоўка тэхналогій іх апрацоўкі на насенне і корм. Кансультацыі па пытанням апрацоўкі гэтых культур у чыстым стане і змешаных пасевах.
  
Лабараторыя крыжакветных культур.
Кіраўнік: Пілюк Ядзвіга Эдуардаўна, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-38-93, (029) 613-38-93, iveya@list.ru
Стварэнне высокапрадукцыйных і якасных сартоў і гібрыдаў азімага і яравога рапсу, сартоў свірэпіцы азімай, рэдзькі алейнай, гарчыцы белай, першаснае насенняводства і рэсурсазберагаючыя тэхналогіі іх апрацоўкі. Заключэнне ліцэнзійных дагавароў на вытворчасць элітнага насення і навуковае суправаджэнне апрацоўкі крыжакветных культур.
 
Аддзел мнагалетніх траў.
Кіраўнік: Васько Пётр Пятровіч, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-40-94, (029) 663-40-94, vaskopp@mail.ru
Селекцыя і тэхналогія апрацоўкі высокапрадукцыйных сартоў мнагалетніх злакавых траў і канюшыны паўзучай. Распрацоўка метадаў фарміравання шматвідавых аграфітацэнозаў укоснага і пашавага скарыстання з рознымі тэрмінамі выспявання. Рэалізацыя насення вышэйшых рэпрадукцый мнагалетніх траў. Заключэнне дагавароў на распрацоўку структуры сенакосных і пашавых травастоеў у канкрэтных глеба-кліматычных умовах.
Вядучы навуковы супрацоўнiк: Чэкель Яўгеній Іванавіч, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-42-18, (029) 615-42-18, chekel@open.by
Селекцыя, арыгінальнае насенневодства і тэхналогія арацоўкі мнагалетніх бабовых траў на корм і насенне: канюшыны лугавой, канюшыны гібрыднай, люцэрны пасяўной, баркуна белага, рутвіцы рагатай, галегі ўсходняй, эспарцэту. Навуковае суправаджэнне сучасных энергаэканомных і малазатратных тэхналогій апрацоўкі мнагалетніх бабовых траў на корм і насенне з улікам глеба-кліматычных умоў і эканамічных магчымасцей гаспадарак.

 

Аддзел палявой кормавытворчасцi.
Кіраўнік: Лужынскі Дзмітрый Уладзіміравіч, кандыдат с.-г. навук, (01775) 3-24-14, (029) 617-24-14
Стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў кармавых буракоў, насенневодства раяніраваных і перспектыўных сартоў. Удасканаленне агратэхнікі і навуковае суправаджэнне новых сартоў на корм і насенне.
Вядучы навуковы супрацоўнiк: Надтачаеў Мікалай Фёдаравіч, кандыдат с.-г. навук, (01775) 3-24-17, (029) 613-42-71
Стварэнне гібрыдаўкукурузы на сілас, зерне, агракліматычнае і тэхналагічнае абгрунтаванне іх размяшчэння і апрацоўкі. Распрацоўка тэхналогій апрацоўкі аднагадовых кармавых культур у аднавідавых і змешаных пасевах: крыжакветных, бабовых і злакавых культур на корм, соі, райграса аднагадовага на корм і насенне. Распрацоўка схем зялёнага канвеера на пашавы перыяд. Удасканаленне спосабаў загатоўкі кансерваваных кармоў. Навуковае суправаджэнне па заключаным дагаворам.
  
Лабараторыя генэтыкі і біятэхналогіі.
Кіраўнік: Гардзей Станіслаў Іванавіч, кандыдат біял. навук,
(01775) 3-22-13, (029)984-92-03
Стварэнне новага генафонда зыходнага матэрыялу з выкарыстаннем сучасных генэтыка-біятэхналагічных метадаў для селекцыі энергарэсурсазберагаючых сартоў зерневых, крыжакветных культур і мнагалетніх траў. Стварэнне новых форм раслін на выснове біятэхналагічных метадаў культуры органаў і тканкаў in-vitro, храмасомнай (паміжвідавой і паміжрадавой гібрыдызацыі) і геннай інжэнерыі.
 
Лабараторыя генетычных рэсурсаў культурных раслін./span>
Кіраўнік: Матыс Ірына Станіславаўна, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-66-74,  (029) 178-89-35, belgenbank@mail.ru
Інтрадукцыя ў Беларусь і калекцыйнае вывучэнне гаспадарча-карыснага і селекцыйна-цэннага міравога генафонда палявых культур. Захаванне генрэсурсаў раслін: базавая калекцыя (-25°C), актыўная (-5°C). Каардынацыя работ па Нацыянальнай праграме “Генафонд” (13 устаноў), стварэнне адзінай электроннай базы даных Беларускага генбанка. Міжнароднае супрацоўніцтва.
  
Лабараторыя біяхімічнага аналізу і якасці прадукцыі.
Кіраўнік: Далгова Алена Леанідаўна, кандыдат с.-г. навук,
(01775) 3-39-66, (029) 605-59-02, heldel@rambler.ru

Вызначэнне якасці прадукцыі зерневых, зернебабовых, кармавых, алейных культур, вырашчаных у селекцыйных пасевах і тэхналагічных вопытах, у тым ліку вызначэнне тэхналагічных якасцей зерня азімых зерневых культур, піваварнага ячменю, склад алеі з насення рапса, аналіз хімічных паказчыкаў глебы. Асваенне і ўдасканаленне новых метадаў даследванняў у галіне інфрачырвонай спектраскапіі і газа-вадкаснай храматаграфіі. Правядзенне даследванняў па павышенню якасці зерня яравой пшаніцы.

 

Група па вызначэнню якасці насення. методом электрофореза
Правядзенне пашпартызацыі сартоў і гібрыдаў, іх ідэнтыфікацыя, вызначэнне ўзроўня гібрыднасці. Правядзенне падбору бацькоўскіх форм для атрымання гетэрозiсных гібрыдаў, вывучэнне полімарфізму ферментных сістэм на паміж- і ўнутрыпапуляцыйным узроўні, пошук маркераў гаспадарча-карысных адзнак.
Атэстат акрэдытацыі BY/112 02.1.0.0410. Вобласць акрэдытацыі: Вызначэнне узроўня гібрыднасці насення кукурузы, вызначэнне сартавой чысціні, тыповасці і ідэнтыфікацыі сартоў і гібрыдаў цукровых буракоў, зернебабовых і зерневых культур (пшаніцы, ячменю, аўса, трыцікале).
 
Лабараторыя насенняводства и насенневедзення.
Кіраўнік: Гваздоў Аляксандр Паўлавіч, кандыдат с.-г. навук
(01775) 3-23-61, (029) 113-38-06, semenovodstvo@yandex.ru
Удасканаленне прыёмаў павышення якасці насення зерневых культур, распрацоўка тэхналогій вытворчасці насення. Распрацоўка прыёмаў хуткага размнажэння насення з высокімі пасяўнымі і ўраджайнымі якасцямі. Удзел у распрацоўцы і ўдасканаленні дзяржаўных стандартаў на насенне, экспарт насення і мытнае брокерства.
 
Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі.
Кіраўнік: Булавіна Тамара Міхайлаўна, доктар с.-г. навук, (01775) 3-24-15, 3-77-60, (029) 617-24-15, izis@tut.by
Інфармацыйнае, даведачнае, бібліятэчна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-даследчай працы, рэкламная і рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць. Арганізацыя канферэнцый, семінараў, рабочых нарад, падрыхтоўка выставачных экспазіцый.
 
Аспірантура ((вочнае і завочнае навучанне), вучоба кадраў)
Пяскоўская Iрына Алегаўна, (01775) 3-23-60, izis@tut.by
 
Савет па ахове дысертацый Д 01.52.01
Спецыяльнасці:   06.01.01 Агульнае земляробства, 06.01.05 Раслінаводства. Селекцыя і насенневодства.
Сакратар Савета Дубовік Алена Іванаўна, кандыдат с.-г. навук,
   (01775) 3-70-63,(029) 642-95-60, 342-52-69, dubovikEI@tut.by