Бел / Рус / En

РУП “Навукова-практычны центр НАН Беларусі па земляробству” з’яўляецца вядучай навукова-даследчай установай Беларусі ў аграрным напрамку. Сваімі распрацоўкамі ў галіне прыкладных і фундаментальных даследванняў і іх укараненнем у вытворчасць мы ўносім значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі рэспублікі. Намі распрацаваны і пастаянна ўдасканальваюцца сучасныя падыходы і напрамкі даследванняў у галіне земляробства, селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур. Запрашаем навуковых работнікаў сельскагаспадарчага і біялагічнага профіляў, аспірантаў і студэнтаў, кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і агранамічнай службы наведаць наш сайт. Спадзяёмся, што кожны знойдзе для сябе карысную інфармацыю.

 privalov_new_resize

Генеральны дырэктар

Прывалаў Фёдар Іванавіч,

доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар

тэл. (01775) 9-70-33, (017) 294-92-97

Асноўны навуковы напрамак – комплексная распрацоўка пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры захаванні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў).

Асноўная мэта – стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленне сістэмы насенняводства, забеспячэнне інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўка высокаэфектыўных тэхналогій апрацоўкі, выкарыстання ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін.

Асноўныя задачы:

• Стварэнне новых канкурэнтаздольных сартоў і гібрыдаў збожжавых, зернебабовых, крупяных, тэхнічных культур з палепшанымі гаспадарча-карыснымі адзнакамі, устойлівых да палегласці, хвароб, шкоднікаў, мароза- і зімаўстойлівасць, якiя спалучаюць высокі водгук на ўрадлівасць глебы і ўстойлівасць да лімітуючых фактараў асяроддзя.
• Распрацоўка комплексных эканамічна і біялагічна абгрунтаваных сістэм выкарыстання зямлі на аснове прынцыпаў экалагізацыі і рэсурсаэнергазберажэння, забяспечваючых устойлівую прадуктыўнасць раллі, паніжэнне энергазатрат і сабекошту прадукцыі, пашыранае ўзнаўленне ўрадлівасці глебы.
• Распрацоўка высокаэфектыўных, рэсурсазберагаючых тэхналогій комплекснага выкарыстання макра- і мікраўгнаенняў для новых сартоў і сельскагаспадарчых культур, забяспечваючых фарміраванне высокай ураджайнасці і якасці раслінаводчай прадукцыі на ўзроўні патрабуючых стандартаў.
• Распрацоўка новых форм комплексных угнаенняў, збалансаваных па суадносінах пажыўных рэчываў, для асноўных сельскагаспадарчых культур з улікам іх біялагічных асаблівасцей і стана ўрадлівасці глебы.
• Распрацоўка і ўкараненне рэсурсазберагальных інтэграваных сістэм аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў, хваробаў і пустазелля ва ўмовах адаптыўнага земляробства.
• Распрацоўка і ўдасканаленне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных занальных сістэм меліярацыйнага земляробства і лугаводства, забяспечваючых узрост прадукцыйнасці меліяраваных зямель, устойлівае функцыянаванне аграэкасістэм, захаванне і рацыянальнае скарыстанне прыродных рэсурсаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці і галіна супрацоўніцтва:

• Стварэнне і ацэнка зыходнага матэрыялу для селекцыі збожжавых і тэхнічных культур, мнагалетніх траў з дапамогай генетыка-біялагічных метадаў
• Стварэнне новых сартоў і гібрыдаў збожжавых, зернебабовых, крупяных, тэхнічных культур з палепшанымі гаспадарча-карыснымі адзнакамі, якiя валодаюць устойлівасцю да палегласці, хваробаў, шкоднікаў, мароза- і зімаўстойлівасць, спалучаючых высокі водгук на ўрадлівасць глебы і ўстойлівасць да лімітуючых фактараў асяроддзя.
• Распрацоўка комплексных эканамічна і біялагічна абгрунтаваных сістэм выкарыстання зямлі на аснове прынцыпаў экалагізацыі і рэсурсаэнергазберажэння, забяспечваючых устойлівую прадуктыўнасць раллі, паніжэнне энергазатрат і сабекошту прадукцыі, пашыранае ўзнаўленне ўрадлівасці глебы.
• Стварэнне высокапрадукцыйных сартоў мнагалетніх бабовых і збожжавых траў з павышанай канкурэнтаздольнасцю ў аграфітацэнозах і стабільнай насеннай прадукцыйнасцю, гетэрозісных гібрыдаў кукурузы і кармавых буракоў паўцукровага тыпу, забяспечваючых устойлівую вытворчасць насення ва ўмовах Беларусі.
• Распрацоўка на дагаворнай аснове агра-заа-эканамічных бізнес-планаў прыбытковага гаспадарання, якія ўключаюць у сябе абгрунтаванне таварнай прадукцыі, струкруру пасяўных, балансы травяных кармоў і збожжа, вырашэнне праблемы дэфіцыту бялку, аптымізацыю цукрова-пратэінавых суадносін, распрацоўка тэхналагічных карт апрацоўкі культур пры мінімізаванні затрат.